Вы тут

На беларускай мяжы затрымалі паўтысячы папугаяў

На беларускай мяжы затрымалі каля 500 папугаяў / gpk.gov.by

3 чэрвеня на ўчастку памежнага паста "Баравое" мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны без дакументаў, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Мужчыны цішком перайшлі дзяржаўную мяжу і кантрабандай перавезлі ў Беларусь каля 500 папугаяў розных відаў.

На парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Лельчыцкага РАУС. 

Птушак даставілі ў ветэрынарную службу, а потым перадалі супрацоўнікам мытні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.