На беларуска-польскай мяжы затрыманы “радыяцыйны” аўтамабіль

На беларуска-польскай мяжы мінулай ноччу затрымалі грузавы аўтамабіль з “радыяцыйным” грузам.  Аўтацягнік з грузам вогнетрывалай цэглы ехаў з Нямеччыны ў Расію.
Падчас яго афармлення ў прапускным пункце “Казловічы” было выяўленае
перавышэнне радыяцыйнага фону ў паўтары разы.

Зараз аўтамабіль
знаходзіцца на штрафной стаянцы, праводзіцца расследаванне.


БелаПАН