На "Басовішча" вяртаецца конкурс маладых выканаўцаў

Фестываль "Басовішча-2015” атрымаў фінансаванне і аб'явіў, што пройдзе ў польскім Гарадку 17-18 ліпеня. Таксама фэст прадставіў новы лагатып, распрацаваны мастаком Патрыкам Гардзеем.


Па словах арганізатара фэсту Ганны Пякарскай, сёлета на "Басовішча" вернецца конкурс маладых выканаўцаў і з'явіцца пляцоўка, якая будзе называцца "БАСмежжа":


""БАСмежжа" — гэта наш праект, створаны для людзей. Хочам, каб гэта было такое месца, дзе і музыкі, і гледачы маглі б сустрэцца і пагутарыць. То бок, каб намётавае мястэчка было не толькі месцам, дзе начуюць людзі, а месцам сустрэчы, дзе можна з раніцы выпіць кавы. Напэўна, там таксама будзем рабіць нейкія праекты".


Апроч таго, у планах арганізатараў зрабіць арт-праект, прысвечаны "Басовішчу", на адной з гарадоцкіх сцен.
"Гэта такая нашая мара — запісаць "Басовішча" назаўсёды ў Гарадок. Каб людзі памяталі пра фэст не толькі ў ліпені, але і цягам года",
— смяецца Ганна.


Арганізатары найстарэйшага беларускага рок-фэсту ўжо вядуць перамовы з консульствам Польшчы ў Беларусі наконт бясплатных віз для наведвальнікаў і спадзяюцца на станоўчае вырашэнне пытання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі