На “БАСах“ Сяргей Міхалок пакусаў журналістку Еўрарадыё!

Еўрарадыё пагутарыла з музыкамі і наведвальнікамі ды пачула пра “+“ і “-“ фестывалю. Адразу  хочацца павіншаваць пераможцаў “Басовішча-2010“ — гурт “Akute“. Яны выйгралі чэк на тысячу долараў і магчымасць запісаць альбом у Польшчы.


Фота Вячаслава Радзівонава

Як сказаў Віталь Маціеўскі з гурта “Open Space“, “Акутэ“ выйгралі па аб’ектыўных прычынах:

Віталь
: “Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбінавалі еўрапейскі саўнд з беларускай мовай. Я з задавальненнем слухаю іх песні і асабліва падабаецца  “Адзіноцтва“.



Акутэ“,  шырокай творчай дарогі, а вам усім, спадарства, штодзённай радасці быцця!


Сёлеташнія “БАСы“ прайшлі пад дэвізам “Musica libertad“, што ў перакладзе з іспанскай азначае “свабодная музыка“.  На фестывалі была заўважная свабода не толькі ў музыцы, але і ў самой праграме. Кіруючыся свабоднай фантазіяй, арганізатары склалі даволі цікавы лайн-ап. Пятніца 16-ага ліпеня была б выключна рокавым днём, калі б не рэгей-выступ “Адзіс Абебы“. Самі “абебаўцы“ былі рады выступіць, і хацелі  як мага хутчэй разбавіць атмасферу больш пазітыўнай музыкай.



Мы зараз разбавім атмасферу, таму што зашмат трэшу і гучнай музыкі. разнастайнасць павінна быць, таму што гучна могуць граць усе. Гэта, чамусці, асаблівасць беларусаў: галоўнае граць гучна!“, — сказаў Федзя з гурта “Адзіс Абеба“.

Некаторыя прыхільнікі року выказваліся даволі катэгарычна і, на думку Віктара Дзятліковіча, “Адзіс Абеба“ ніяк не ўпісаўся ў праграму фэсту:

Віктар Дзятліковіч:  “Калі будуць такія гурты, то я не прыеду зноў, а магчыма,  той, каму зараз 16-17 -  той прыедзе. Хай едуць! Няхай гэта будзе новае пакаленне“.



Аднак былі людзі, якім невялічкая змена фармату ў выглядзе выступу рускамоўнага “Адзіс Абеба“ спадабалася:

Яны вельмі пазітызныя, файныя!
Суперканцэрт! І ўвогуле, само слова “Басовішча“ проста супер!
Хлапцы малайцы, у сваім стылі граюць вельмі здорава, адладжана! Яны працавалі, рыхтаваліся, і гэта адчуваецца“.

Насамрэч, уся справа ў музычных прыхільнасцях слухачоў. Хтосці ўвогуле прыехаў паслухаць гурт “Рыма“ і нават ніколі нічога не чуў пра хэдлайнера “БАСоў“ “Ляпіса Трубяцкога“.

Томэк: “Найбольш мне “Рыма“ спадабалася. На іх чакаў, і спецыяльна прыехаў на гэты канцэрт. Чакаю "БН" і "Троіцу". Больш нават "Троіцу".
А Ляпіса Трубяцкога?
Што? Упершыню чую.“

Нейкі мэн падскочыў да нашага мікрафону і сказаў, што ён неверагодна задаволены тым, што не прыехаў “НРМ“:

НРМ гэта па жэсці! Яны зазвяздзіліся. Я нават задаволены, што яны не прыехалі. Мне лепей Ляпісы“.



На гэтым Еўрарадыё вырашыла больш не пытацца пра тую ці іншую музыку, бо гэта справа заблытаная і, як паказала практыка, даволі прыватая. Таму мы ўзялі шырэйшы курс і пайшлі ў “народ“ з пытаннем: “Як вам падабаецца “Басовішча2010““? Адзінагалосна людзі трубілі,  што усё падабаецца,  а Арцём Залескі з “Гурзуфа“ нават параўнаў фэст з музычным санаторыям.



На гэтым фэсце штогод аздараўляюцца сотні беларускіх музыкантаў і слухачоў. Гэта, фактычна, музычны санаторый.
Так ці інакш, было вельмі цікава паслухаць і блэк-метал і ска і фольк.
"Басовішча“ файнае, утульнае. Усе свае, шмат знаёмых.


Вядучыя фэсту — Кроў і Алесь Таболіч.

Як і шмат хто з музыкантаў, Ягор Забелаў ( “Гурзуф“) станоўча выказаўся наконт якаснага гуку на “Басовішчы“, але адзінае, што збянтэжыла менавіта яго — гэта публіка!

Ягор Забелаў: “Насамрэч, я крыху расчараваны з-за большай частцы публікі. Тое, што патрэбна публіцы, для мяне дзіўна. Трызненне нейкае! Пакрычаць проста “Жыве Беларусь“ пад што заўгодна. Я разумею, чаму тут нічога не змянялася, і чаму многія не прымаюць гэтай змены. Мяне гэта шакавала“.



Ці не азначае гэта, што “БАСам“ наканавана быць тым самым лясным  рок-фэстам з НРМ-ам і Крамай у хэдлайнерах?



Падчас БАСоў Еўрарадыё давялося пабываць ў легендарным гарадоцкім “Кілер-Бары“, які зараз завецца “У Івана“. Там заўсёды раве беларуская музыка, а на ўваходзе вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Раней падчас фестывалю ламіліся лаўкі ад беларускіх пятых кропак, распавядалі ўладальнікі бару — Міраслава і яе дзеці. Яны прызналіся, што стары фармат “БАСоў“ ім пасаваў усё ж болей.  



— Цяпер “Басовішча“ горшае за мінулыя. Менш людзей. Не запрашаюць іх арганізатары, ці што? Штораз усё горш.
— Гурты горшую музыку граюць, а калісьці лепшая была.
— А чаму НРМ няма ў гэтым годзе?
— Замнога грошай хочуць!

Настальжы...




А чаго не хапала музыкам з “Басовішчаў“ мінулых гадоў? Максім з гурта :B:N: быў здзіўлены, што арганізатары фестывалю перанеслі у іншае месца намётавы гарадок, які раней мясціўся адразу за сцэнай. Раней у лагеры музыкі збіраліся пасля канцэрту, сядалі за адзіны стол і працягвалі імпрэзы да самай раніцы. Цяпер жа замест “музычнага“ застолля  можна сесці і палічыць, хіба, што зоры ў цемры.

Максім Літвінец: “Мы з 2001 года ўдзельнічаем ў “БАСах“, заўсёды намётавы гарадок быў тут. Нязвыкла гэта! Яшчэ такі мінус: кожны год “БАСы гэта не толькі тое, што адбываецца на сцэне, але і за сцэнай. А цяпер ужо цёмна, а тут нават святла няма, нікога не бачна. І нават свой інструмент ледзь знайшлі“.



Мы запыталіся ў Максіма, хто з музыкантаў яму больш за ўсё спадабаўся ў першы дзень фестывалю. Аказалася, што з-за арганізацыйных пытанняў ў яго не было часу пасмакаваць басовіцкія саўнды.



Максім Літвінец: “Было вельмі шмат праблем. Мы амаль да трэцяй ночы шукалі нашы "начлегі", ды так і не знайшлі. Знайшлі некалькі месцаў. Там было месца на пяць асоб, а нас было дзесяць. Але неяк перажылі гэтую ноч“.



Пакуль Еўрарадыё размаўляла з :B:N:, скончыўся сэт “Ляпісаў“.  І мы хуценька пабеглі да Сяргея Міхалка

На пачатку размовы адбыўся нейкі таемны акт ініцыяцыі, які праводзіць у свет музЫкі. “Чорт“ Сяргей укусіў журналістку Еўрарадыё за руку.  І ўжо апасля распавёў, як яму спадабалася на “БАСах“, дзе прайшоў бы фэст, калі б ён адбываўся ў Беларусі, а таксама чаму “Ляпіс Трубяцкой“ не зможа выступіць на “Басовішчы-2011“.



Сяргей Міхалок: “Я ў жыцці не быў у лепшым месцы. Сур’ёзна. Я, як прыехаў, адразу адчуў радасць быцця, шчасце, сутворчасць. Тут мільён цікавых, модных людзей. Яны камунікуюць паміж сабой, яны будуюць новы свет.
Калі б гэты фэст адбываўся ў Беларусі, то ён бы супрацьпаставіў модны і адчуджаны электарат у выглядзе людзей, якія слухаюць “індычаціну“, індзі, хард-кор. Яны б супрацьпаставілі сябе “гапаце“ горада Мінска, у прыватнасці, Чыжоўцы. Напрыклад, гэта (паказвае на сцэну), стаяла б каля кінатэатра “Дружба“. Было б з...біся! Мы б сустрэлі з каменным прыветам, адбылося бы юніці. Мы б пабіліся да раніцы...
“.

Сяргей нам распавёў, што наступныя “Басовішчы“  для “Ляпісаў“ "у пралёце", бо яго забіраюць у войска.



Сяргей Міхалок: “Усё,  пі..ец, мяне ў армію забіраюць! Мяне бяруць у Мар’іну Горку. Я 25 разоў падцягваюся. Я рэальна прэтэндую на крапавыя берэты. У мяне “аперкот“ 2 чалавекі адразу валяцца пасля першага ўдару. І гэта патрэбна краіне. Я кожнага заб’ю, кожнага! І для мяне гэта самае галоўнае ў жыцці“.

Мы абавязкова будзем паведамляць пра службу Сяргея Міхалка :)

Галоўнае — слухайце Еўрарадыё!

Фота: Таранціна, Аляксандр Пералыгін



Першы дзень фестываля “Басовішча-2010“.   
Другі дзень фестываля “Басовішча-2010“.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі