На барысаўскім рынку пакупнік страляў у прадпрымальніка

Зранку 8 верасня на барысаўскім рэчавым рынку "Стадыён" адбылося надзвычайнае здарэнне. Незадаволены пакупнік страляў у індывідуальнага прадпрымальніка з пнеўматычнага пісталета. Як паведамляе "Барысаў Электронны", пакупнік быў нездаволены якасцю тавара — скуранога рамяня. Запатрабаваўшы замяніць тавар, пакупнік раззлаваўся на тон, якім размаўляў прадавец, выхапіў пнеўматычны пісталет і стрэліў.
 
Прадпрымальнік атрымаў невялікія ранкі. Ён хутка сцяміў, як сябе паводзіць, і скруціў нападніка. На месца здарэння выклікалі міліцыю. Уладальніка зброі затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі