На барысаўскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ўначы адбыўся пажар

На барысаўскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ўначы адбыўся пажар

У Барысаве адбыўся пажар у адміністрацыйным будынку дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі 27 красавіка ў 01.11 ад відавочцы. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, яны пабачылі, што гарыць асобна размешчаны адміністрацыйна-бытавы корпус. Дах у ім ужо часткова абрынуўся, а сам будынак гарэў знутры. У ім размяшчаліся кабінеты, кацельня, гардэроб.

Паведамляецца, што агонь часткова знішчыў дах, пашкодзіў памяшканні кацельні і гардэроба. Пацярпелых няма. 

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі