На Баранавіччыне адзначаць 90-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны

Сёння ў Баранавіцкім раёне пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 90-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.
Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі Баранавіцкага райвыканкама Жанна Булыга, мерапрыемствы ў межах Дня прымірэння пачнуцца каля вёскі Кісялі, дзе падчас Першай сусветнай быў адзін з самых напружаных участкаў расійска-нямецкага фронту.

На ваенных могілках, дзе пахаваны салдаты нямецкай і расійскіх войскаў, адбудзецца мітынг і сумесная памінальная служба па загінулых воінах. Пасля гэтага недалёка ад вёскі Дуброўна, дзе з восені 1915 года да канца 1918 года праходзіла лінія фронту, адбудзецца рэканструкцыя бою часоў Першай сусветнай вайны, якая закончыцца агульным братаннем салдат і адкрыццём памятнага знака ў памяць аб загінулых.

Плануецца, што ў мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Расіі, Нямеччыны, Сербіі і Венгрыі, а таксама Міністэрства абароны Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, у мерапрыемствах таксама возьмуць удзел праўнук нямецкага канцлера Аляксандр фон Бісмарк і прэзідэнт Рускага клуба мастацтва і культуры княгіня Наталі Галіцына. Яны з'яўляюцца прамымі нашчадкамі нямецкага і расійскага генералаў, якія ваявалі ў Першай сусветнай вайне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі