Вы тут

На "Барахолцы" Onliner выставілі на продаж беларускія ўніверсітэты

Беларускія ўніверсітэты "выставілі на продаж"

Незвычайная абвестка з'явілася на сайце Onliner у раздзеле "Барахолка". Там на продаж былі выстаўленыя... беларускія ўніверсітэты. Пакупніку прапануюць купіць БДЭУ, БДУФК, БДУІР, БрДТУ, БДУ, БДМУ.

Праўда, адміністрацыя сайта даволі хутка прыбрала абвесткі, аднак у сацсетках з'явіліся скрыны.

Пра БДУ, напрыклад, паведамляецца: 

"З мінусаў: небяпечна збірацца на чаяпіцці.
З плюсаў: эмпірычна не парверана, але піць каву можна, галоўнае, каб латэ-арт на вашай каве не змяшчаў экстрэмісцкіх сімвалаў".

Пра медуніверсітэт:

"Купляючы БДМУ, уладальнік набывае магчымасць звальняць ці адлічваць каго захоча. Гэта вашая сям'я, і ВЫ вызначаеце ў ёй правілы".

Пра БДЭУ:

"У падарунак вы таксама атрымаеце чырвона-зялёныя сцягі, якія віселі на фасадах, што згуляе вам на руку падчас праверак санэпідэмстанцыі, МНС і іншых".

Беларускія ўніверсітэты "выставілі на продаж"
Беларускія ўніверсітэты "выставілі на продаж"
Беларускія ўніверсітэты "выставілі на продаж"
Беларускія ўніверсітэты "выставілі на продаж"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.