На аўтамабілі "з кіеўскага фронту" заўважылі беларускі чырвона-зялёны сцяжок

На аўтамабілі "з кіеўскага фронту" заўважылі беларускі чырвона-зялёны сцяжок

Расійскі прапагандыст Аляксандр Коц 7 сакавіка апублікаваў у ТГ некалькі фота "з кіеўскага фронту". На адным з фота бачна, што ў кабіне грузавіка — дзяржаўны сцяг Беларусі. 

Цалкам разгледзець аўто на фота немагчыма. 

Вядома, сцяжок не можа быць доказам знаходжання беларускіх Узброеных сілаў ва Украіне. Мінабароны Беларусі катэгарычна абвяргае любую інфармацыю на гэты конт. Магчыма, ведамства зможа патлумачыць, адкуль пад Кіевам у грузавіку з’явіўся беларускі сцяг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі