На Аршаншчыне віцебскія амапаўцы затрымалі ўзброенага зламысніка

На Аршаншчыне віцебскія амапаўцы затрымалі ўзброенага зламысніка

30 ліпеня каля 8-й гадзіны раніцы ў Аршанскі РАУС з Цэнтральнай гарадской лякарні паведамілі, што да іх паступіла 42-гадовая жыхарка пасёлка Балбасава са скразным агнястрэльным раненнем грудной клеткі. 

Следча-аператыўная група выявіла, што страляў у жанчыну ў пад'ездзе яе дома знаёмы — непрацуючы 44-гадовы мужчына, які ўцёк з месца здарэння. Выявіць, з якой менавіта зброі страляў зламыснік, не ўдалося, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Па трывозе была паднятая міліцыя не толькі Аршанскага раёна, але і пяці прылеглых раёнаў вобласці. Быў уведзены спецыяльны план па затрыманні ўзброенага зламысніка. Яго шукалі з дапамогай службова-вышуковага сабакі. Праваахоўнікі агледзелі камеры відэаназірання чыгуначнага вакзала, адпрацавалі рэйсавыя аўтобусы, правялі ператрусы па месцы жыхарства падазронага, яго знаёмых і сваякоў, а таксама ў месцах яго магчымага з'яўлення. 

31 ліпеня каля 9-й гадзіны на нумар 102 затэлефанаваў мясцовы жыхар, які паведаміў, што бачыў мужчыну са зброяй, які накіроўваўся на прыпыначны пункт дызель-цягніка "Зорны". Міліцыя ачапіла тэрыторыю прыпыначнага пункта, адцясніўшы падазронага ад дызель-цягніка, які акурат спыняўся гэтым часам. 

Паведамляецца, што мужчына не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні праваахоўнікаў здаць зброю. Ён размахваў стрэльбай, накіроўваючы яе ў розныя бакі. Затрымалі яго супрацоўнікі АМАП, ужыўшы спецыяльныя сродкі, каб адцягнуць увагу. 

У момант затрымання мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення, стрэльба была зараджаная: у патронніку знаходзіўся патрон.

Цяпер з затрыманым працуюць следчыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі