На акцыю ў падтрымку Эрдагана ў Кёльне выйшла больш за 20 тысяч чалавек

На акцыю ў падтрымку Эрдагана ў Кёльне выйшла больш за 20 тысяч чалавек

У цэнтры Кёльна 31 ліпеня прайшла дэманстрацыя ў падтрымку дзеянняў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. На яе сабралося каля 20 тысяч чалавек, перадае РБК са спасылкай на нямецкія СМІ.

Дарэчы, акцыя атрымалася не настолькі шматлюднай, як планавалі арганізатары: яны заяўлялі, што падтрымаць Эрдагана прыйдуць да 50 тысяч чалавек.

Раней Федэральны канстытуцыйны суд Нямеччыны забараніў трансляваць зварот Эрдагана на акцыі ў падтрымку турэцкіх уладаў. Афіцыйная Анкара раскрытыкавала гэтае рашэнне. Па словах кіраўніка турэцкай дыпламатыі Меўлюта Чавушаглу, Еўропа выступіла супраць свабоды сходаў і выказвання думак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі