У Турцыі 9000 паліцыянтаў адхілілі ад працы "за сувязі з Гюленам"

У Турцыі 9000 паліцыянтаў адхілілі ад працы "за сувязі з Гюленам"

Турэцкая паліцыя адхіліла ад службы больш за 9000 супрацоўнікаў. Іх падазраюць у сувязі з ісламскім прапаведнікам Фетхулой Гюленам, які жыве ў ЗША.

Кіраўніцтва паліцыі запэўнівае, што гэта робіцца дзеля нацыянальнай бяспекі, перадае Бі-Бі-Сі.

У ліпені 2016 года ў Турцыі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту, якую падавіў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. Кіраўніком змоўшчыкаў ён назваў свайго даўняга апанента Фетхулу Гюлена. Сам прапаведнік катэгарычна адмаўляе сваю датычнасць да спробы перавароту. 

У турмах Турцыі застаецца больш за 40 тысяч чалавек, якіх падазраюць у сувязях з Гюленам. Яшчэ 120 тысяч былі звольненыя ці адхіленыя ад працы. Сярод іх вайскоўцы, чыноўнікі, настаўнікі, паліцыянты.

На нядаўнім рэферэндуме Эрдаган змог істотна пашырыць паўнамоцтвы прэзідэнта. Пасля гэтага парламент Турцыі працягнуў яшчэ на тры месяцы надзвычайнае становішча ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі