Вы тут

На адваката, які абараняе галоўнага інжынера МЗКТ, завялі крымінальную справу

sb.by

На адваката, які абараняе галоўнага інжынера МЗКТ, завялі крымінальную справу. Як паведамляе TUT.by, справа была заведзеная яшчэ месяц таму паводле ч. 1 арт. 407 КК (Наўмыснае разгалошванне звестак папярэдняга следства). Адвакат пакуль у статусе падазраванага. У Следчым камітэце кажуць, што яго дзеянням яшчэ дадуць прававую ацэнку. Адказнасць па гэтым артыкуле —  штраф або арышт.

Галоўны інжынер МЗКТ Андрэй Галавач, адвакату якога пагражае крымінальная адказнасць, абвінавачваецца ў атрыманні хабараў на суму ў 192 тысячы долараў і 35 тысяч еўра. Па версіі следства, усе эпізоды справы датычаць перыяду з 2008 па 2015 год.

У лютым 2018 года Галавачу вынеслі апраўдальны прысуд, але адразу ж затрымалі па падазрэнні ў іншым карупцыйным злачынстве. Ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА пяты год. Сваёй віны Галавач не прызнае.