На аднаўленне алімпійскай чэмпіёнкі Алімбекавай можа спатрэбіцца паўгода

На аднаўленне алімпійскай чэмпіёнкі Алімбекавай можа спатрэбіцца паўгода

На аднаўленне алімпійскай чэмпіёнкі Дынары Алімбекавай можа спатрэбіцца ад 1 месяца да паўгода. Пра гэта паведамляе сайт sputnik.by. Нядаўна Дынары зрабілі аперацыю на левым плячы. У яе была хранічная траўма, якую яна лячыла ў апошнія гады. Цяпер жа Алімбекава рашылася на аперацыю. У Instagram біятланістка змясціла сваё фота на бальнічным ложку і напісала, што аперацыя прайшла паспяхова. Пра тэрміны аднаўлення яна нічога не паведаміла.

Пакуль невядома, у якім складзе жаночая зборная Беларусі па біятлоне будзе ў новым сезоне. Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна яшчэ не вырашылі, ці працягнуць яны кар'еру. У Алімбекавай будзе перыяд рэабілітацыі. Трэніруецца Ірына Крыўко, адна з чацвёркі алімпійскіх чэмпіёнак у эстафеце ў Пхёнчхане. Надзея Пісарава вырашыла скончыць выступленні.

Тым часам з'яўляецца інфармацыя пра тое, што за зборную Беларусі можа выступаць 27-гадовая расійская біятланістка Ларыса Кукліна. Яна ўжо знаходзіцца ў нашай краіне.

На аднаўленне алімпійскай чэмпіёнкі Алімбекавай можа спатрэбіцца паўгода
Дынара Алімбекава на бальнічным ложку. Фота: instagram.com/dinarochka.a

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі