Вы тут

На абутковай фабрыцы "Белвест" у Віцебску абвясцілі каранцін

Абвестка на фабрыцы "Белвест" / Сяргей Серабро, news.vitebsk.cc

У Віцебску дзве абутковыя фабрыкі абвясцілі каранцін, звязаны з распаўсюдам каранавіруса — "Белвест" і "Чырвоны кастрычнік". Адпаведныя абвесткі з'явіліся на прахадных абодвух прадпрыемстваў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 

На "Белвесце" каранцін уведзены з 12 сакавіка. Пабочным асобам уваход на тэрыторыю прадпрыемства забаронены. 

Абвестка на прахадной "Чырвонага кастрычніка" паведамляе, што фабрыка зачыненая на каранцін з 14 сакавіка па 3 красавіка. На транспартнай прахадной фабрыкі журналісту "Народных навін Віцебска" распавялі, што дырэктар прадпрыемства Павел Мартынаў знаходзіцца на бальнічным. (Дарэчы, гэтае прадпрыемства ўваходзіць у кампанію "Марка".)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.