На 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску прыйшло каля 700 чалавек
![На 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску прыйшло каля 700 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pomnik-0711-6.jpg.webp?itok=IOp78cF8)
У Мінску на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя з нагоды 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як паведамляе Радыё "Свабода", на мітынг прыйшло каля 700 чалавек — пераважна актывісты Камуністычнай партыі Беларусі. Іх суправаджала Рота ганаровай варты.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Леніну, праслухалі некалькі маршаў і разышліся.
Сярод іншых удзельнікаў быў заўважаны галоўны ідэолаг Мінгарвыканкаму Павел Скалабан.
Таксама са сцягам Савецкага Саюзу прыйшлі браты-амерыканцы Джэфры і Джэйсан, якія заснавалі ў Беларусі школу англійскай мовы Native. Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", браты — фанаты СССР і пераехалі з Нью-Ёрку ў Мінск дзесяць гадоў таму.