МЗС РФ: Дамовы па Мытным саюзе падпішуць у Мінску 27 лістапада

Удзельнікі Мытнага саюза падпішуць 27 лістапада ў Мінску шэраг дамоваў, якія дазволяць гэтай арганізацыі пачаць працу з 1 студзеня 2010 гады. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Андрэй Несцярэнка. Як нагадвае "Інтэрфакс", 27 лістапада ў Мінску адбудзецца паседжанне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюза.

На паседжанні вышэйшага органа Мытнага саюза, які фармуюць Расія, Беларусь і Казахстан, адказны сакратар камісіі Сяргей Глазьеў дакладзе пра ход рэалізацыі плану дзеянняў па фармаванні саюза ў рамках арганізацыі.

На паседжанні Міждзяржсавета пад старшынствам Беларусі будуць разгледжаныя пытанні сумесных мер па пераадоленні сусветнага фінансавага крызісу ў дзяржавах-чальцах супольнасці, прыярытэты і актывізацыя дзейнасці ў галіне памежнай палітыкі і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі