МЗС Расіі: Чырвоная Армія не дазволіла вермахту падысці да Мінска ўжо ў 1939-м

МЗС Расіі: Чырвоная Армія не дазволіла вермахту падысці да Мінска ўжо ў 1939-м

МЗС Расіі згадала пра падзеі 17 верасня 1939-га, калі Чырвоная Армія ўвайшла ў Польшчу, якая ваявала з нацысцкай Германіяй. У твіце расійскае знешнепалітычнае ведамства выкарыстала тэрмін "вызваленчы паход". "Савецкія войскі выйшлі на лінію Керзона, не дазволіўшы вермахту падысці да Мінска", — піша прэс-служба МЗС РФ.

У Беларусі сёлета 17 верасня ўпершыню адзначаецца Дзень народнага адзінства. У выніку падзей 1939 года былі аб'яднаныя дзве часткі нашай краіны. Праўда, ацэнкі гэтага дня, як і твіта МЗС Расіі, неадназначныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі