Вы тут

МЗС — філосафу Мацкевічу: мы не працуем з Канстытуцыйным актам Саюзнай дзяржавы

З акаўнту Уладзіміра Мацкевіча на Фэйсбуку

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч атрымаў адказ з МЗС на свой адкрыты ліст. адрасаваны Аляксандру Лукашэнку. Допіс Мацкевіча некалькі тыдняў таму быў абнародаваны на шэрагу беларускіх сайтаў. У ім філосаф задаваўся пытаннямі наконт гарантыяў незалежнасці Беларусі. 

У лісце за подпісам першага намесніка міністра Андрэя Еўдачэнкі гаворыцца: "Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь не валодае інфармацыяй пра ўзнаўленне працы над праектам Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы. У рамках нашай кампетэнцыі якіх-небудзь мерапрыемстваў па гэтай лініі не праводзіцца". 

Сам Мацкевіч пракаментаваў афіцыйны ліст наступным чынам: 

"Нечакана. 
Я ў МЗС не звяртаўся. А адкрыты ліст самому не адпраўляў. Проста выставіў у сябе ў ФБ. Потым яго апублікавалі на некалькіх сайтах.
І вось адказ.
Гэта, вядома, не можа не радаваць.
Але што мне адказалі дыпламаты:
1. МЗС не валодае.
2. У рамках кампетэнцыі не праводзіцца.

Выдатна.
— МЗС не мае, а хто валодае?
— Гэта не ў кампетэнцыі МЗС, а ў чыёй?

Мне як грамадзяніну суверэннай дзяржавы гэта вельмі важна ведаць.
І гэта неабходна ведаць у рамках маёй грамадзянскай кампетэнцыі"
.

Дарэчы, раней гэтаксама МЗС адрэагаваў на адкрыты ліст пісьменніка Андрэя Горвата