МЗС даў нумары тэлефона для тых, чые сваякі ў Бруселі не выходзяць на сувязь
![МЗС даў нумары тэлефона для тых, чые сваякі ў Бруселі не выходзяць на сувязь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/elefon-2203.jpg.webp?itok=pXKLmcGe)
Міністэрства замежных спраў Беларусі звярнулася да грамадзян, чые сваякі знаходзяцца ў Брусэлі і не выходзяць на сувязь. Ім прапанавалі тэлефанаваць у беларускую амбасаду па нумарах +3223400296, +3223400270. Абвестка была размешчаная ў твітары дыпламатычнага ведамства.
Акрамя таго, МЗС рэкамендуе нашым суайчыннікам у Брусэлі пазбягаць грамадскіх месцаў і выкарыстання грамадскага транспарту.
Як паведамлялася раней, зранку 22 сакавіка ў сталіцы Бельгіі адбыліся некалькі выбухаў. Ёсць некалькі загінулых і каля паўсотні параненых.