Аляксей Доўбаш распавёў, што спецслужбы ім зацікавіліся пасля паездкі ў Турцыю

Аляксей Доўбаш распавёў, што спецслужбы ім зацікавіліся пасля паездкі ў Турцыю

У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" паказалі поўны варыянт інтэрв'ю з беларусам Аляксеем Доўбашам, імя якога расійскія СМІ звязвалі з тэрактам у Бруселі (што не пацвердзілася). Яно было запісанае ў Гомелі, куды за дзень да тэракту вярнуўся з Бельгіі Доўбаш. Скарочаны варыянт інтэрв'ю быў паказаны яшчэ 23 сакавіка.

Паводле слоў Аляксея Доўбаша, спецслужбы ім зацікавіліся пасля таго, як ён пабываў у Турцыі. Ён абверг інфармацыю, што ён там шукаў працу. Насамрэч, беларус там адпачываў. Паехаў на 2 тыдні, але яму спадабалася. "Я застаўся, мне захацелася там пабыць — у Турцыі я прабыў месяц", — кажа Доўбаш.

Ён адзначыў, што пасля пачатку вайны ў Сірыі, усе людзі, якія прыязджаюць у Турцыю з Еўропы, трапляць пад кантроль праваахоўнікаў. Але ў яго сітуацыі ўсё скончылася некалькімі пытаннямі пра мэты візіту. Пры гэтым Аляксей Доўбаш не ўдакладніў, спецслужбы якой краіны цікавіліся яго знаходжаннем у Турцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі