МЗС Беларусі зноў не можа зарэгістраваць тэлеканал "Белсат"

Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў не можа зарэгістраваць прадстаўніцтва спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, на гэты раз МЗС спасылаецца на адсутнасць аднаго дакумента.
Паводле слоў дырэктаркі тэлеканала Агнешкі Рамашэўскай, дакументы падаваліся месяц таму. І вось выявілася, што знік дакумент "Палажэнне аб карэспандэнцкім пункце". "Мы можам паслаць яго яшчэ раз, калі там нешта згубілася", — кажа Рамашэўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі