МЗС Беларусі выклікала амбасадара Украіны

МЗС Беларусі выклікала амбасадара Украіны

26 чэрвеня у МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Украіны ў нашай краіне. Нагодай для выкліку, як паведамляе прэс-служба МЗС, сталі тэндэнцыйныя выказванні ў СМІ наконт вайсковых вучэнняў "Славянскае братэрства — 2017".

"Амбасадару Украіны было ўказана на тое, што зробленыя ім заявы не адказваюць высокаму ўзроўню дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, з'яўляюцца некарэктнымі і змяшчаюць неабгрунтаваныя абвінавачванні Рэспублікі Беларусь у невыкананні мер даверу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ", — гаворыцца ў заяве МЗС.

Беларускія дыпламаты звярнулі ўвагу ўкраінскага амбасадара на тое, што вучэнні "Славянскае братэрства — 2017" прайшлі ў поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і абавязаннямі Беларусі ў рамках АБСЕ. Беларускі бок падкрэсліў, што запрашэнне ваенных аташэ, тым ліку Украіны, на гэтыя вучэнні былі выключна жэстам добрай волі з боку нашай дзяржавы. 

Таксама у МЗС нагадалі, што Беларусь запрашала вайсковых назіральнікаў з Украіны ды іншых дзяржаваў на актыўныя фазы ўсіх асноўных ваенных вучэнняў — ад "Нёман 2001" і да "Захад — 2013". "Важна ўлічыць, што ў поўнай адпаведнасці з нашымі міжнароднымі абавязальніцтвамі мы маглі б не запрашаць на іх замежных прадстаўнікоў", — падкрэслівае МЗС.

У той жа час Украіна у гэты перыяд ні разу не запрашала вайсковых назіральнікаў з Беларусі. Да таго ж, прадстаўнікі апарата ваеннага аташэ Беларусі ва Украіне з 2013 года не запрашаліся ні на адно вайсковае шматнацыянальнае або нацыянальнае вучэнне, якое праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі