МЗС Беларусі пагражае “адэкватнымі захадамі” ў адказ на санкцыі ЗША

Беларускае знешнепалітычнае ведамства пагражае прыняццём адэкватных захадаў у адказ на “аднабаковыя нематываваныя дзеянні з боку ЗША”.  Нагадаем, сёння стала вядома, што Злучаныя Штаты ўзмацняюць санкцыі супраць адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Дзярждэпартамент ЗША абмежаваў выдачу візаў для новых катэгорый беларускіх чыноўнікаў, а таксама членаў іх сем’яў.

У спіс патрапілі афіцэры КДБ, МУС з званні вышэй за падпалкоўніка, супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў, члены выбарчых камісій.

Амбасада ЗША ў нашай краіне паведаміла, што гэты крок выкліканы чарговым пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, якое назіраецца ў апошнія тыдні.

Прадстаўнік МЗС Беларусі назваў апошнія захады Дзярждэпартаменту “бесперспектыўнымі” і “контрпрадуктыўнымі”. У той жа час, у заяве знешнепалітычнага ведамства нашай краіны падкрэсліваецца, што Беларусь адкрытая для дыялогу са Злучанымі Штатамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі