МЗС Беларусі накіраваў ноту пратэсту з нагоды БЧБ-сцяга, узнятага ў Дняпры

МЗС Беларусі накіраваў ноту пратэсту з нагоды БЧБ-сцяга, узнятага ў Дняпры

Бел-чырвона-белы сцяг, узняты каля мэрыі ўкраінскага Дняпра (былы Днепрапятроўск), абурае афіцыйны Мінск. Амбасада Беларусі ва Украіне накіравала ва ўкраінскае МЗС ноту пратэсту.

"Беларускі бок разглядае тое, што адбылося, як цынічную праяву недружалюбнага стаўлення да суверэннай беларускай нацыі і акт дзяржаўнага вандалізму з боку ўладаў Украіны, які грубейшым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права — прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, — а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы", — гаворыцца ў дакуменце.

Беларускія дыпламаты патрабуюць зноў узняць чырвона-зялёны сцяг, прынесці афіцыйныя прабачэнні і правесці разбіральніцтва "па факце апаганьвання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы".

Бел-чырвона-белы сцяг замест афіцыйнага чырвона-зялёнага каля мэрыі ўкраінскага Дняпра з'явіўся пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на адрас Украіны. Кіраўнік горада Барыс Філатаў патлумачыў замену так: "Днепр развітаўся з вобразам існуючага палітычнага рэжыму Беларусі на карысць сімвала яе нацыянальнага руху са стагадовай гісторыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі