МЗС Беларусі адмаўляецца казаць, хто паедзе на саміт у Прагу

Супярэчлівая звесткі з’яўляюцца наконт ўчорашняй прамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Рызе. Еўрарадыё вырашала разабрацца: як насамрэч казаў міністр пра тое, хто паедзе на саміт “Усходняга партнёрства” 7 траўня.
Яшчэ раніцай Еўрарадыё звярнулася па тлумачэнні да намесніцы начальніка прэс-службы беларускага МЗС Марыі Ваньшынай. Але яна паабяцала, што цягам кароткага часу на сайце міністэрства з’явіцца дакладны пераказ прамовы Сяргея Мартынава, з якога ўсё стане зразумела – пра што ён казаў, а пра што – не.

Марыя Ваньшына: “У бліжэйшы час вытрымкі са стэнаграмы будуць вывешаныя на нашым сайце. І вам усё стане зразумела. Вось толькі я выслухоўвала і вычытвала яго прамову. Калі ласка – да сайта і ўсё будзе зразумела. Там вы прачытаеце афіцыйную пазіцыю МЗС, як сказаў міністр. І калі ласка, бярыце яго словы ў двукоссе, там усё даслоўна будзе”.

Але да самага вечара чацвярга на сайце МЗС абяцанай прамовы міністра Мартынава ў Рызе так і не з’явілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі