МЗС адказаў "Маладому фронту" ў справе Дня памяці ахвяр камунізму і фашызму

Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала на зварот "Маладога фронту" з нагоды ініцыятывы Парламенцкай асамблеі АБСЕ абвясціць 23 жніўня Сусветным днём памяці ахвяраў камунізму і фашызму. Нагадаем, у жніўні маладафронтаўцы ў межах кампаніі "Камунізм=фашызм" накіравалі адкрыты ліст у МЗС з просьбай адрэагаваць на рэзалюцыю ПА АБСЕ "Уз'яднанне падзеленай Еўропы: заахвочванне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у рэгіёне АБСЕ XXI стагоддзя". Намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі ў адказе зазначыў, што "беларускі бок не прымаў удзел у распрацоўцы і прыняцці дадзенай рэзалюцыі і агулам разглядае дакумент як палітызаваны і неадназначны з пункту гледжання інтэрпрэтацыі ў ім гістарычных рэаліяў".

Поўны тэкст ліста МЗС можна паглядзець тут


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі