Мытны саюз вядзе беларусаў да бясплоднасці і вымірання

Па звестках СААЗ, у свеце бясплодная кожная 7-я пара, у Беларусі — кожная 4-я. Па словах Засценскай, якія перадае "Ежедневник", найбольшай праблемай СААЗ лічыць эндакрынныя разбуральнікі. Гэта хімічныя рэчывы, якія, трапляючы ў арганізм чалавека, дзейнічаюць накшталт гармонаў, руйнуючы гарманальную і эндакрынную сістэмы. Найбольшая іх канцэнтрацыя сустракаецца ў бытавой хіміі і прамысловых вырабах. 

Пасля ўступлення ў Мытны саюз Беларусь была вымушаная перагледзець шэраг патрабаванняў да бяспекі тавараў. У шэрагу выпадкаў наша краіна знізіла планку патрабаванняў да тавараў, падпарадкоўваючыся правілам Мытнага саюза. 

Напрыклад, у 2011 годзе пасля ўступлення ў Мытны саюз наша краіна адмяніла абавязковае даследаванне бытавой тэхнікі на выпраменьванне, вібрацыю і шум. У выніку, як сведчыць Мінздароўя, пасля такой адмены былі выяўленыя неадпаведнасці нормам гігіенічнай бяспекі паводле шуму ў 25% выпадках, паводле вібрацыі ў 9%, па электрамагнітных палях ў 36%. Раней такая тэхніка не змагла б трапіць на нават паліцы крамаў.  

Тэхнічны рэгламент, які знізіў патрабаванні Беларусі яшчэ і да хімічнага складу тавараў, павінен набыць моц з 1 студзеня 2017 года. Праект тэхрэгламенту ўжо гатовы: ён дазволіць краінам Мытнага саюза увозіць адзін аднаму прадукты харчавання з іртуццю, вопратку з алергеннымі феноламі, касметычныя прадукты з парабенамі, медыцынскае абсталяванне з небяспечнымі хімічнымі рэчывамі. 

Фота — ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі