Мытны камітэт: “Мы выправім усе памылкі”

Прадстаўнік Мытнага камітэта прызнаўся Еўрарадыё, што бачыў наш матэрыял пра памылкі ў мытнай дэкларацыі, і заявіў, што камітэт збіраецца звяртацца па дапамогу:
“Тое, што мы безумоўна звернемся па экспертызу да аўтарытэтных спецыялістаў – без усялякіх сумневаў, гэтую нататку мы не збіраемся пакідаць так проста.

Можа, паспяшаліся мы тады вельмі. Сам я не бачыў гэтую дэкларацыю і пакуль не меў стасункаў з чалавекам, які працаваў над гэтым”.


У сваю чаргу, Таварыства беларускай мовы згодна дапамагчы і зрабіць якасны пераклад. Падрабязнасці ў хуткім часе на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі