Мытнікі выявілі 100 тысяч руж, якія незаконна везлі ў Беларусь з Літвы

Мытнікі выявілі 100 тысяч руж, якія незаконна везлі ў Беларусь з Літвы

За тыдзень у некалькіх пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ("Каменны Лог", "Катлоўка", "Беняконі", "Прывалка") зафіксавана 11 фактаў незаконнага ўвозу кветак у нашу краіну з Літвы. Агулам мытнікі перахапілі больш за 100 тысяч руж. У грузавіках было больш руж, чым пазначана ў дакументах. Да таго ж тавар быў і з заніжаным коштам.

Ружы канфіскацыі не падлягаюць, але юрыдычным асобам давядзецца заплаціць штраф — 30% ад кошту тавару, які перамяшчаўся праз мяжу незаконна, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі