Мытнікі прыцягнулі да адказнасці 173 чалавек за пакінутыя грошы ў дакументах

Мытнікі прыцягнулі да адказнасці 173 чалавек за пакінутыя грошы ў дакументах

Беларускія мытнікі з канца ліпеня да 30 кастрычніка 2015-га прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 173 чалавек за пакіданне грашовых сродкаў у дакументах. Іх людзі падавалі пры праходжанні мытнага кантролю, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта нашай краіны.

Мытнікі нагадваюць, што пакіданне грошай у дакументах, якія падаюцца для праверкі пры ажыццяўленні мытнага і іншых відаў кантролю, з`яўляецца парушэннем рэжыму ў пунктах пропуску цераз дзяржмяжу і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

БелаПАН дадае, што з 23 ліпеня гэтага года за такую "забыўчывасць" на правапарушальнікаў накладваецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь (9 млн рублёў), а пры наяўнасці прыкметы паўторнасці — да 100 базавых велічынь (18 млн).

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі