Мясніковіч: Трэба зацікавіць беларусаў адкрываць сваю справу (відэа)

Неўзабаве малы і сярэдні бізнэс будзе больш істотна фармаваць валавы ўнутраны прадукт краіны. Такое меркаванне кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч выказаў падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2012 года".



Мясніковіч: “У цэлым малы і сярэдні бізнэс у валавым унутраным прадукце складае крыху больш за 24%. Гэта таксама пятая частка прамысловай вытворчасці і рознічнага таваразвароту. Але мы ставім задачу значна паправіць сітуацыю ў гэтай сферы дзейнасці. Урад для гэтага робіць рэальныя крокі. У планах ўжо ў 2015 годзе выйсці як мінімум на 30% валавога ўнутранага прадукту. І гэта не мяжа. Галоўнае — стымуляваць ініцыятыву і зацікаўленасць людзей адкрываць сваю справу”.



Таксама Мясніковіч заявіў, што ў Беларусі створана магутная прававая аснова для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, але неабходная большая актыўнасць з боку прадпрымальнікаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі