Мясніковіч назваў эканамічную сітуацыю ў Беларусі “вельмі цяжкай”

Выпуск праграмы выйшаў у эфір увечары 8 лютага. Міхаіл Мясніковіч заявіў, што для павышэння канкурэнтаздольнасці трэба весці актыўную інвестыцыйную дзейнасць і мадэрнізацыю.



“Без даступных крэдытаў вырашыць гэта немагчыма. Якія крыніцы? Прыбытак не высокі, бюджэтныя магчымасці абмежаваныя. Наўпроставых замежных інвестыцый мала. Выручкі ад прыватызацыі няма амаль ніякай”, — заявіў прэм’ер-міністр.



Такім чынам, застаюцца толькі крэдыты, але яны сёння недаступныя для рэальнага сектара эканомікі. Мясніковіч адзначыў, што пад 40% гадавых ніхто не стане браць грошы.



На думку кіраўніка ўраду, банкі павінны знізіць стаўку, зменшыць маржу, што фармуе ўласны прыбытак, “і каб гэта было хаця б на ўзроўні інфляцыі”, — заявіў Мясніковіч.



Таксама ён паведаміў, што на наступным тыдні мае намер падпісаць пастанову з гэтак званым планам фінансавання. “Туды ўвойдуць жыллё, вёска ды іншыя дзяржаўныя праграмы. І гэта будзе вычарпальны спіс”, — распавёў прэм’ер.



Паводле яго словаў, банкі маюць рэальную магчымасць забяспечыць прырост крэдытных рэсурсаў прыкладна на 55 трыльёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі