Мяняецца расклад руху цягнікоў на Маскву, Варшаву, Вільню і Кіеў

З 26 кастрычніка варшаўскі цягнік, які раней адпраўляўся з Мінска ў 20.44, будзе адыходзіць у 21.45. Цягнік Мінск – Кіеў адпраўленнем 21.56 будзе адыходзіць на гадзіну пазней – у 22.45. Віленскі цягнік адпраўленнем у 7.40 “змесціцца” на 8.40. Цягнік на Маскву, адпраўленнем у 21.30, пачне адыходзіць у 22.06. Час прыбыцця ўсіх цягнікоў не зменіцца, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час ў мінулым годзе. Сёлета Расія вяртаецца да зімовага часу, а гэта азначае, што розніца ў гадзіну паміж Масквой і Мінскам знікне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі