Мядзведзеў даручыў спагнаць доўг з Украіны за газ: па-добраму або прымусова

Дзмітрый Мядзведзеў даручыў "Газпраму" спагнаць з Украіны яе доўг па пастаўках газу, які складае 2 мільярды 400 тысяч долараў.
На сустрэчы з кіраўніком кампаніі Аляксеем Мілерам, прэзідэнт Расіі адзначыў, што ўкраінскі доўг трэба спагнаць або ў добраахвотным парадку, або ў прымусовым.

Мядзведзеў падкрэсліў, што неабходна распачаць усе меры ўздзеяння, якія існуюць у рамках расійска-ўкраінскіх адносін — дамоўныя і адміністрацыйныя.

Расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што падчас візіту ўкраінскага прэм'ера ў Маскву было дамоўлена аб выплаце доўга, Але грошы так і не пачалі паступаць на рахунак “Газпрама”.

“РИА Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі