МВФ не дасць Беларусі грошай на барацьбу з COVID-19

МВФ не дасць Беларусі грошай на барацьбу з COVID-19

МВФ не дасць Беларусі экстранай фінансавай падтрымкі ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі COVID-19. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МВФ Джэры Райс.

Па яго словах, якія перадае ТАСС, афіцыйны Мінск звярнуўся ў МВФ па экстраную дапамогу ў сакавіку. Аднак бакі не змаглі дамовіцца наконт вылучэння грошай.

"Мы не знайшлі спосабаў пераадолець істотныя рознагалоссі ў дачыненні да належных мер рэагавання на цяперашнія цяжкасці", — тлумачыць Райс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі