МВФ можа прадаставіць Беларусі новы крэдыт у 2010 годзе

Міжнародны валютны фонд не выключае магчымасці прыняцця новай крэдытнай праграмы для Беларусі ў 2010 годзе. Пра гэта сказаў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька падчас размовы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімірам Макеем, паведамляе "Интерфакс".
Макей агучыў пажаданне беларускага боку, каб пры выпрацоўцы сваіх рэкамендацый Міжнародны валютны фонд улічваў нацыянальныя асаблівасці сацыяльна арыентаванай беларускай эканомікі.

Нагадаем, у студзені 2009 года Беларусі была адкрытая першая крэдытная лінія (першапачаткова ў памеры 2,51 млрд долараў), тады ж быў пераведзены першы транш крэдыту — 778 млн долараў. У канцы чэрвеня МВФ прыняў рашэнне павялічыць аб'ём крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі да 3,52 млрд долараў і выдзяліць чарговы транш у памеры 679,2 млн долараў, які паступіў у краіну ў пачатку ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі