МВФ апублікаваў даклад пра карысць мігрантаў для эканомікі ЕС

МВФ апублікаваў даклад пра карысць мігрантаў для эканомікі ЕС

Наплыў мігрантаў і бежанцаў у краіны Еўрасаюза можа дапамагчы эканамічнаму росту ЕС у кароткатэрміновай перспектыве. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, перадае BBC. Даследаванне было абнародаванае ў сераду на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Кіраўніца МВФ Крысцін Лагард паведаміла, што ўплыў мігрантаў на ВУП ЕС будзе "станоўчым, але невялікім". Дадатковы рост складзе ад 0,05% да 0,13% у 2015-2017 гадах.

Да 2020 года дадатковы рост ВУП ад наплыву мігрантаў можа скласці 0,25% для ўсяго ЕС. Найбольшы рост могуць атрымаць краіны, якія прымаюць найбольшую колькасць бежанцаў — Аўстрыя, Нямеччына і Швецыя. Там рост ВУП можа скласці ў межах 0,5-1,1%.

Праўда, гэта магчыма толькі пры ўмове паспяховай і хуткай інтэграцыі мігрантаў у еўрапейскі рынак працы, кажа Лагард.

Таксама Лагард паведаміла, што негатыўны эфект для заробкаў еўрапейскіх работнікаў у сувязі са з'яўленнем мігрантаў будзе часовым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі