Мужчыны прызналіся, што скралі 16 тысяч навагодніх паштовак

Два японцы (ва ўзросце 27 і 34 гадоў) разам з адвакатам з'явіліся ў паліцыю горада Асахікава, каб прызнацца ў здзейсненым злачынстве. Паводле іх слоў, з пачатку тыдня яны скралі 16 тысяч навагодніх паштовак. Рабілі мужчыны гэта ў невялікіх кругласуткавых крамах, у якіх звычайна працуе адзін прадавец. Пакуль адзін зламыснік адцягваў яго ўвагу, іншы скрадаў паштоўкі. Агулам яны "апрацавалі" 26 крамаў.

Як адзначае РІА "Новости", павышаную цікавасць да паштовак японцы патлумачылі жаданнем іх пасля прадаць і зарабіць. Адна стандартная паштоўка каштуе каля 0,5 долара. Паліцыя прыняла рашэнне пра арышт маладых мужчын.

Фота — Flickr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі