Мужчыну двойчы штрафавалі за распіццё алкаголю ў Оршы, але яго там не было

Мужчыну двойчы штрафавалі за распіццё алкаголю ў Оршы, але яго там не было

Жыхара Брэсцкай вобласці ў Оршы двойчы за год штрафавалі за распіццё алкагольных напояў каля мясцовага чыгуначнага вакзала. Але яго там проста фізічна не было! Мужчына звярнуўся са скаргай ў пракуратуру Віцебскай вобласці, была праведзена праверка. Словы "парушальніка" пацвердзілі дакументы, атрыманыя з яго месца працы, а таксама звесткі пра яго тэлефонныя размовы ў згаданыя даты. Пракуратура апратэставала пастанову аршанскага суда, што ўхваліў Віцебскі абласны суд. У дачыненні міліцыянераў, якія складалі пратаколы, правядуць службовае расследаванне, інфармуе virtualbrest.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі