Мужчына знайшоў свой кашалёк са шчаслівай купюрай, які згубіў 10 гадоў таму
Мужчына знайшоў свой кашалёк са шчаслівай купюрай, які згубіў 10 гадоў таму на будоўлі. Здарэнне адбылося ў Швейцарыі. У кашальку таксама захаваліся дакументы, крэдытныя карты, 500 франкаў.
Як піша сайт 20min.ch, Петэр Марку жыве ў Швейцарыі з 2007 года. Прыехаў ён з Косава, працаваў на будоўлі пошты. Менавіта супрацоўнік пошты і патэлефанаваў яму нядаўна ды распавёў пра знаходку. Асабліва мужчына абрадаваўся шчаслівай купюры ў 20 франкаў, з якой у 1989-м прыехаў на чужыну, якая стала для яго другой радзімай.