Мужчына, якому ў банку памылкова выдалі лішнія грошы, сам затэлефанаваў з Расіі

Мужчына, якому ў банку памылкова выдалі лішнія грошы, сам затэлефанаваў з Расіі

Гісторыя з мінчуком, якому касір пры абмене грошай памылкова выдаў лішнія 900 рублёў, атрымала нечаканы працяг. 

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 3 жніўня мінская міліцыя паведаміла, што шукае мужчыну, якому напрыканцы чэрвеня выдалі ў банку лішнія грошы. Праваахоўнікі апублікавалі фота мужчыны, які ўзяў грошы і сышоў. 

А ўжо каля 14.30 міліцыянту, які вядзе праверку па гэтым факце, на мабільнік затэлефанаваў мужчына. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына пазнаў сябе на фатаграфіі, размешчанай на адным з навінавых сайтаў.

Ён патлумачыў, што пасля абмену грошай з'ехаў у камандзіроўку ў Расію, дзе і знаходзіцца цяпер. Пасля вяртання дадому ён паабяцаў прыбыць у Цэнтральнае РУУС Мінска.

Дарэчы, мужчыну, паказанага на фота, апазналі і іншыя грамадзяне, якія паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі