Мужчына выйшаў пакурыць і імгненна загарэўся

Як паведамляе прэс-служба МНС, 42-гадовы мужчына фарбаваў у сваім доме вокны. Па неасцярожнасці ён абліўся ацэтонам. Неўзабаве вясковец выйшаў на вуліцу пакурыць. Адбылося ўзгаранне пароў ацэтону, у выніку чаго на мужчыну загарэлася адзенне. Пацярпелы атрымаў тэрмічныя апёкі полымем 1-2 ступені (80% цела). Ён знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы ў Салігорску.


Мінулай ноччу трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Вайневічы Зэльвенскага раёна. Там згарэў нежылы дом (на здымку знізу). У ім выратавальнікі знайшлі абгарэлы труп невядомага мужчыны.


Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі