Мужчына трапіў пад грузавы цягнік у Полацку

Мужчына трапіў пад грузавы цягнік у Полацку

Зранку 21 снежня каля чыгуначнай станцыі Полацк загінуў мужчына. паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Здарэнне адбылося незадоўга да 7-й гадзіны раніцы на 464-м кіламетры перагона станцыя Громы — станцыя Полацк.

Падчас руху цягніка машыніст пабачыў, што каля чыгункі стаіць мужчына, які павярнуўся спінай да саставу. Машыніст падаваў гукавыя сігналы, але мужчына на іх не рэагаваў. 

Пры здарэнні ён загінуў на месцы. Паведамляецца, што гэта 63-гадовы жыхар Шумілінскага раёна Віцебшчыны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі