Мужчына скокнуў з акна чацвёртага паверха і дакладна трапіў на "куб жыцця"
![Мужчына скокнуў з акна чацвёртага паверха і дакладна трапіў на "куб жыцця"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hr35.jpg.webp?itok=jEp6A239)
У Гродне выратавалі мужчыну, які скокнуў з акна чацвёртага паверха. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу ў 9-павярховым жылом доме па вуліцы Пестрака. Відавочцы паведамілі ў МНС пра чалавека, які збіраецца скокнуць з акна. Ратавальнікі хутка прыбылі на месца і разгарнулі пад акном "куб жыцця", на які ў выніку ўдала прызямліўся мужчына. Яго перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі.
grodno.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.