Мужчына прынёс прэзідэнту мільён з шыфрам, а дастаў... пісталет

Ахова рэзідэнцыі прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля затрымала мужчыну, які меў намер прайсці да яго са зброяй і наркотыкамі. Мехмет Саліх Атлы прыйшоў у прыёмную і заявіў ахоўнікам, што хоча перадаць прэзідэнту банкноту ў мільён лір з нейкім шыфрам, якая ўжо не выкарыстоўваецца.



Ахоўнікі абшукалі госця і знайшлі ў яго неліцэнзійны пісталет, восем патронаў у абойме і наркатычныя сродкі. Зламысніка затрымалі.



Як паведамляе РІА "Новости", мужчыну падштурхнулі на гэты ўчынак тэлевізійныя серыялы, пад уражаннем якіх ён знаходзіўся. Мехмет Саліх Атлы, нібыта, ужывае наркотыкі.



Акрамя таго, як стала вядома, затрыманы перад візітам разаслаў электронныя паведамленні прэм'ер-міністру Турцыі, віцэ-прэм'еру і іншым кіраўнікам краіны. У адносінах 33-гадовага беспрацоўнага распачатая крымінальная справа па артыкуле "Спроба ўзброенага замаху на прэзідэнта Рэспублікі".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі