Мужчына перадаваў суседу праз гаўбец... лядоўню і загінуў

Як паведамляе брытанскае выданне The Daily Mail, жыхар кватэры на другім паверсе абвязаў лядоўню вяроўкай і паспрабаваў спусціць яе на гаўбец другога паверху свайму сябруку. Аднак у нейкі момант мужчына не ўтрымаў вяроўку з грузам і разам з ім паляцеў уніз з вышыні 7 метраў. Ён памёр у лонданскай лякарні, куды яго завезлі на верталёце.


Паліцыя праводзіла расследаванне, правярала, ці сапраўды гэта быў няшчасны выпадак. Дагэтуль няма звестак пра тое, чаму мужчыны не знеслі лядоўню па лесвіцы.
 


Фота — dailymail.co.uk
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі