Мужа і жонку асудзілі ўжо восьмы раз запар, яны амаль 100 сутак за кратамі

Мужа і жонку асудзілі ўжо восьмы раз запар, яны амаль 100 сутак за кратамі

У Мінску мужа і жонку асудзілі ўжо восьмы раз запар, яны амаль 100 сутак за кратамі. Гэта — Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч, якіх нядаўна праваабаронцы прызналі палітвязнямі. На іх у Ленінскім РУУС сталіцы працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі". Суткі за "экстрэмізм" у прыватнай перапісцы пастаянна дадаюцца, Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч застаюцца на Акрэсціна. На гэты раз яны атрымалі па 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Кожны суд адбываецца па адным і тым жа артыкуле — 19.11 КаАП, "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 26-гадовых Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, калі б не сённяшні прысуд, маладыя людзі выйшлі б на волю 22 і 23 кастрычніка. Аднак суддзя Таццяна Шоцік не звярнула ўвагі на памылкі ў матэрыялах справы і на вялізны тэрмін, які мінчукі ўжо адбылі. Больш таго, замест таго, каб адправіць справу на дапрацоўку, падчас пасяджэння сама шукала доказы вінаватасці затрыманых.

Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 сутак адпаведна. Ім давядзецца аплаціць харчаванне ў ЦІПе. Адзін дзень каштуе 14 рублёў і 50 капеек. Атрымліваецца больш за 1600 рублёў кожнаму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі