Музейшчыкам і бібліятэкарам у Мінску плацяць менш за ўсіх. А каму больш за ўсіх?
![Сярэдняя налічаная заработная плата для работнікаў музеяў і бібліятэк — крыху больш за 1,2 тыс. рублёў / pixabay](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/glasses-g9f1b46194_1920.jpg.webp?itok=xezVKYbb)
Сярэдняя налічаная заработная плата для работнікаў музеяў і бібліятэк — крыху больш за 1,2 тыс. рублёў / pixabay
Работнікі горназдабыўной прамысловасці ў чэрвені сталі самымі высокааплатнымі работнікамі ў Мінску, вынікае са статыстыкі, апублікаванай Галоўным статыстычным упраўленнем сталіцы.
Іх сярэдняя налічаная заработная плата ў чэрвені перавысіла 36 тыс. рублёў. Гаворка ідзе пра заробак да розных вылікаў і выплаты падаткаў. Пры гэтым у студзені-чэрвені 2023 года гэтая лічба была ўтрая ніжэйшая.
Значна адрозніваюцца лічбы ў іншых сферах. Самая нізкая зарплата па Мінску — у сферы культуры. Сярэдняя налічаная заработная плата работнікаў музеяў і бібліятэк — крыху больш за 1,2 тыс. рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.