Muse скінулі бабулю з вяршыні брытанскага чарта

Новы альбом гурта Muse "The Resistance", рэліз якога адбыўся 14 верасня, дэбютаваў на першым месцы брытанскага чарта альбомаў, паведамляе NME. Такім чынам, пятая пласцінка калектыва, звергла з вяршыні альбом папярэдняга лідэра , 92-гадовай спявачкі Веры Лін. Зборнік яе песень, набыўшых папулярнасць у гады Другой сусветнай вайны,  14 верасня, гэта значыць у дзень выхаду "The Resistance" Muse, узначаліў топ-ліст лепшых дыскаў Вялікабрытаніі.   

Чакалася, што праз тыдзень пласцінка Лін саступіць першае месцы аднаму з перавыданых альбомаў The Beatles, аднак гэтага не адбылося. Больш таго, па выніках мінулага тыдня пласцінкі The Beatles наогул не патрапілі ў першую дзясятку самых паспяховых рэлізаў.

Фота: telegraph.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі